Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Помнікі і ідэалогія

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За апошнія два тыдні ў двух слаўных беларускіх гарадах былі адкрыты два помнікі славутым продкам. У Слоніме ў Дзень беларускага пісьменства жыхарам і шматлікім гасцям горада ўрачыста прадставілі помнік канцлеру нашага Вялікага Княства Літоўскага, выдатнаму дзяржаўнаму дзеячу Льву Сапегу. Праз тыдзень, у рамках штогадовага фэсту Lidbeer не менш ганарова і натхнёна шматлікія насельнікі і госці Ліды віталі адкрыццё помніка князю Гедыміну на кані. Менавіта гэты князь у чатырнаццатым стагоддзі заснаваў славуты мясцовы замак, які бараніў жыхароў горада ад нашэсця крыжакоў.

У культуры сучаснай Беларусі ўсталяванне гэтых двух помнікаў стала сапраўды вялікай нацыянальнай падзеяй. Нарэшце ў нашых славутых гарадах можна пабачыць не толькі помнікі правадыру сусветнага пралетарыяту Леніну ды яго шматлікім, пераважна крывавым памагатым, якія нішчылі насельнікаў Беларусі і сам край. Гэтых помнікаў чакалі многія гады, нават дзесяцігоддзі. Іх усталяванне набліжалі мясцовыя грамадскія актывісты, краязнаўцы, гісторыкі, якія пісалі шматлікія звароты, папулярызавалі лакальную і агульнанацыянальную гісторыю, рыхтавалі грамадскую думку. Іх мары і памкненні цяпер здзейсніліся.

Хочацца верыць у тое, што нарэшце дзяржаўныя ўлады пачынаюць разумець — без вяртання сапраўдных гістарычна-нацыянальных каштоўнасцей нашы гарады не будуць цікавымі замежным турыстам. Што ў кожным нашым горадзе і нават мястэчку, багатым на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF