Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Фільм са смакам беларускага шчасця!

Ганна КАНДРАЦЮК

Не люблю два разы глядзець той самы фільм, але «Канцэрт жыцця» пагляджу яшчэ няраз з цікавасцю. І напэўна «ўгашчу» ім сваякоў, якія з’явяцца да мяне на сямейнае свята. Бо дакумент Колі Ваўранюка гэта больш чым дакумент. У ім атмасфера, якая напамінае смак беларускага шчасця. Там наш сваяцка-падляшскі свет, які абараняецца дабрынёй і песняй ад асіміляцыі і знікнення. «Канцэрт пажаданняў, — як прызнаюцца самі героі фільма, — перадача, якая вяртае ахвоту жыць».

* * *

— Я гэты фільм рабіў пяць гадоў, — кажа Коля Ваўранюк, — некаторых герояў няма ўжо ў жывых. Час хутка ляціць, заціраюцца сляды.

Сапраўды, час ляціць хутка і мала што прыкмячаем з жыцця і яго малых радасцей. Коля Ваўранюк прыкмеціў феномен беларускага канцэрта пажаданняў. Героі фільма ўсведамляюць нам наколькі паспяховым аказаўся праект Радыё Рацыя. Рэжысёр глядзіць на ўсё з сярэдзіны, таму яго беларускі свет праўдзівы і на свой спосаб каларытны. Гэта таксама заслуга сцэнарыя і інтэлігентных лірычных адступленняў. Пераказ ідзе на розных узроўнях, фактаграфічныя звесткі папаўняюцца эмацыйнымі партрэтамі, музыкай, краявідам. Цэнтральнае месца, як і ў падляшскім канцэрце, займае сям’я Янкі Трафімюка з Гайнаўкі. Сямейка, хоць рассеяная па Еўропе, сустракаецца за багатым застоллем у Старыне, пры гуках канцэрта. Гледачы ўпершыню бачаць славутага спадара Янку, прыкмячаюць у ім уражлівага, лірычнага чалавека. Маладыя, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF