Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Побач Саколкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі разоў удавалася мне заблытацца ў падсакольскіх жвіроўках, часта даволі „камерных”, без дарожных паказальнікаў. Таму наспела патрэба крыху дакладнейшай іх разведкі.

Злез я з поезда на станцыі Геніюшы. У эпоху будавання „Другой Польшчы” была там магутная перагрузачная станцыя. Мінулі гады, памяняліся не толькі палітычныя вектары, але і эканамічныя, да таго ж людзі, якіх прашчуры пасмакавалі плады з Дрэва пазнання, прыдумалі кантэйнеры і краны для іх перамяшчэння, таму традыцыйная перагрузка тавараў саступіла месца мадэрнай і перагрузачныя рампы сталі лішнімі, асабліва, калі і тавараў для перагрузкі стала нашмат менш. У Геніюшах зараз след па даўняй велічы станцыі прастыў, а перагрузачныя рампы, аброслыя па берагах садовымі і несадовымі дрэвамі, зараз нагадваюць паркавыя алейкі.

Недзе паўгода таму выбраўся я ў тое старонне, мяркуючы дабрацца з Геніюшаў у бок Богушаў, але правароніў адну важную, але слаба заўважную жвіроўку ў Кундзічах і пайшоў у зусім іншым напрамку, у бок Разадранкі. Зараз жа, пільна ўглядаючыся, удалося мне тую дарожку прыкмеціць і па ёй выйсці на асфальтавы гасцінец, які на картах названы Шляхам даўняга пагранічча. Па ім падаўся я ў бок Саколкі, а неўзабаве павярнуў у напрамку Богушаў.

Жвіроўка з Кундзічаў у Богушы не надта размашыстая. На ёй стаяла салідная аўтафура, якая займала амаль усю шырыню дарогі. Падышоўшы бліжэй, пабачыў я за ёй і дрэвамолку, з якой стружкі сыпаліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF