Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

ХVІІ Міжнародны пленэр разьбы па дрэве

Аляксей МАРОЗ

Два гады таму аднавіўся ў Гайнаўцы Міжнародны пленэр разьбы па дрэве. Раней такія пленэры ладзіліся ў пушчанскім горадзе ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя. З 5 па 24 жніўня за будынкам Гайнаўскага дома культуры, пад велізарным дубам і старымі дрэвамі паспяхова прайшоў ХVІІ Міжнародны пленэр разьбы па дрэве, якога вядучай тэмай была «Таямнічая Белавежская пушча — супольная спадчына славяншчыны». У час пленэру цікавыя скульптуры з дубу выканалі айчынныя рэзчыкі з Гайнаўкі, Беластока, Любліна і замежныя з Рэспублікі Беларусь — Аляксандр Лазерка з Брэстчыны і Мікола Скляр з Гродна. Аляксандр Лазерка два гады таму таксама выканаў дзве вялікія скульптуры з дубу. Завяршыўся пленэр 24 жніўня адкрыццём пленэрнай выставы скульптур на пляцоўцы каля будынка ГДК. Лепшыя скульптуры маюць быць пазней расстаўлены на турыстычных шляхах у Белавежскай пушчы, а астатнія будуць экспанавацца на тэрыторыі гарадскога парку ў Гайнаўцы. Скульптуры з папярэдніх пленэраў можна пабачыць у розных месцах сумежнага з пушчай горада.

Падвядзенне вынікаў ХVІІ Міжнароднага пленэру разьбы па дрэве адбылося ў Гайнаўскім доме культуры. Скульптараў і прадстаўнікоў суарганізатараў і спонсараў пленэру прывітаў дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, які коратка напомніў пра ход пленэру. Старшыня Рады горада Гайнаўка Валянціна Пятрочук падзякавала скульптарам за творчую працу і адзначыла важнасць ідэі аднаўлення міжнародных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF