Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Мае новыя кнігі — „Поўня» Міхала Андрасюка і паэзія Надзеі Артымовіч

Мікалай ПАНФІЛЮК

Нядаўна мой сын наведаў рэдакцыю «Нівы» і галоўны рэдактар нашай пачэснай газеты сп. Яўген Вапа падараваў яму дзве кніжкі: «Поўню» Міхала Андрасюка і «Краявід з невідочнай памылкай» Надзеі Артымовіч. Гэтыя дзве кніжкі прачытаў я за няцэлы тыдзень і хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі, «ацэнкай» і рэфлексіямі наконт прачытаных твораў.

Хачу адразу сказаць, што чытанне і форма ды стыль гэтых кніжак даволі складаныя і нялёгкія, але даволі цікавыя і павучальныя і чамусьці вучыць — як мы павінны жыць і не тварыць ракавых памылак. Вершы Н. Артымовіч падобныя ў нечым да вершаў слыннай Шымборскай (лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі). Тут мы заходзім у глыбіню, шырыню вышыню нашага жыццёвага маестата-вялікасці і зведваем, што значыць слова: чалавек — Божае тварэнне. У вершах Артымовіч няма ні аднаго лішняга слова і яно — слова — наш павучальны і жыццёвы запавет. І ў гэтай невялікай кніжцы на левай старонцы — пераклад кожнага верша на польскую мову, які зрабіў перакладчык Марцін Рэмбач. І яшчэ раз паўтараю: у вершах Н. Артымовіч багацце думак, наша ўскосная і родная гісторыя, родная мова і любоў да яе. І гэта свайго роду алегорыя, як твор Міхала Андрасюка.

І такой аповесці як «Поўня» я яшчэ дагэтуль не чытаў. Яна ў нечым падобна да твораў Фёдара Дастаеўскага, хаця ў іншым дыяпазоне, стылю, гісторыі і часе. Тут мы знаходзім колішняе прошлае і нядаўняе прошлае, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF