Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Шчучын з пад Граева і Шчучын з пад Гародні

Уршуля ШУБЗДА

Адна назва — супольныя мэты

Адзін Шчучын — на мяжы Падляшскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў, другі — пяцьдзясят кіламетраў ад Гародні. Аднайменныя гарады спалучае больш, чым назва. Аб гэтым «Ніва» размаўляе з бургамістрам польскага Шчучына Артурам Кучынскім.

— Зараз вашы гміны спалучае трансгранічны праект «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020», якога з’яўляецеся лідарам і які атрымаў звыш за двухмільённы грант. А што дагэтуль апрача назвы спалучала беларускі і польскі Шчучын?

— На самой справе нашы гміны супрацоўнічаюць з сабою ўжо больш за дваццаць гадоў. Тады ўпершыню наведаў нас калектыў «Прамень», які тады дзейнічаў пры Польскім доме. Ён прыязджаў да нас шмат гадоў, але з 2002 года неяк так натуральна супрацоўніцтва перапынілася. Аднак ужо з 2011 года мы нанава пачалі ладзіць кантакты з беларускім Шчучынам. Выглядала гэта так, што я са сваімі супрацоўнікамі нанеслі візіт мэру Шчучына і тады абмеркавалі планы, якія варта было б разам рэалізаваць. Калі з’явілася магчымасць фінансавання, у тым ліку і нашых праектаў, з’явілася яшчэ больш работы. Тады далучыўся да нас таксама горад Ковель на Украіне.

— Менавіта 14 чэрвеня ва ўкраінскім Ковелі прайшла інаўгурацыйная канферэнцыя, прысвечаная рэалізацыі трансгранічнага праекта. Наколькі з беларускім Шчучынам вы раней супрацоўнічалі, Ковель, здаецца, зусім новы партнёр.

— Так, але паколькі нас, Шчучыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF