Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Дом радасці ў Зубаве

Ганна КАНДРАЦЮК

— Як я тут сорак восем гадоў замужам, то першы раз такі фэстын бачу, — кажа Валя Нічыпарук. — Ажно не верыцца, што гэта ў нашым Зубаве.

Валя і Іван Нічыпарукі схаваліся ў халадку, па другім баку вуліцы. Тут усё відна — хто прыехаў, хто ад’ехаў. Пад сцэну страшнавата ісці. Там як на патэльні жарыць, дыхаць няма чым. А ў цяньку міла паслухаць як граюць, спяваюць. І міла, што дажылі такога свята.

Пытаю, ці разам з новай святліцай ажыве іх вёска.

— У нас то такая молодзёж пасля шасцідзясяткі, то вядома чаго спадзявацца...

Мае субяседнікі адсылаюць пагаварыць з настаяшчымі зубаўцамі.

Мова пра Яўгена Анішчука і Яна Хіліманюка, якія стаяць тры крокі далей і нешта талкуюць.

— А я то з Кнаразоў прыехаў, — спачатку запіраецца спадар Янка.

— А пра што размаўляеце?

— Успамінаем, як тут хадзілі ў школу, як у футбол гулялі, — смяюцца мужыкі. — Раней, дзе зараз Культурна-адукацыйны цэнтр, школа стаяла. Стары, драўляны будынак з ХІХ стагоддзя. Пасля ў ім клуб зрабілі. Апошнія гады пад ключом стаяў. Баяліся заходзіць, каб столь на галаву не ляснула. А цяпер то, браце, культура! Нашай дарогай у Беласток усё ездзяць. Хто не едзе, глядзіць і зайздросціць! О зубуовціэ як выстроіліся! Бо пераважна па вёсках будынкі па рамонтах. А ў нас прастора, кліматызацыя, мадэрная кухня. Аж міла паглядзець, як нашы гаспадынькі завіхаюцца. Самі, без тых катрынгаў (па нашых вёсках кажуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF