Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Сплінне ў Вэрстоку

Яўген Вапа

У нашым падляшска-рэлігійным кругазвароце маем свае прыхадскія святы, якія пры нагодзе выконваюць ролю грамадскіх, інтэграцыйных сустрэч вернікаў не толькі з дадзенай царкоўнай акругі. Для мяне з дзяцінства самым радасным і доўгачаканым святам было святкаванае дваццаць восьмага жніўня Успення Божай Маці, званае ў нас Спліннем. Пра ўсе прываблівасці страчанага дзіцячага свету ўяўленняў, захапленняў, мар і таямніц рэлігійна-прыроднага быцця застаецца толькі ўспамінаць, разгортваючы перад вачыма карціны, што мелі месца ў гэты дзень у нашай прыхадской царкве ў Вэрстоку. Для пушчанска-сялянскай прасторы асвячэнне ў гэты дзень кветак-букетаў са збожжа і кветак з агародчыкаў давала духоўную падзяку за працу людзей і пладавітасць зямлі. Менавіта з Успеннем Божай Маці пачынала пасля жніва адпачываць і драмаць карміцелька — Маці Зямля. Засынала яна памаленьку, каб апладатварыцца ізноў у наступным годзе. Узнесеныя ўгару для асвячэння вадой кветкі жыцця, падрыхтаваныя спрацаванымі жаночымі рукамі, былі і ёсць той таямніцай веры, што спалучае нябачнай повяззю свет зямны са светам Гасподнім. Спрадвечная, матрыярхальная духоўнасць і эстэтыка аж надта выразна выяўляюцца ў спалучэнні мацярэй-карміцелек: зямлі, жанчын — гаспадынь і жанчыны — Маці Божай. Гэта трайная спеласць і павага для нашай зямной працавітасці і духоўнага перажывання сакральнасці ў яе прыродна-рэлігійным вымярэнні.

Менавіта пабачыць і спела перажыць усю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF