Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

А ў пчолак...

Міра ЛУКША

У людзей фактар асяроддзя моцна вызначае сацыяльнае становішча. У пчол ён адзіны, які вырашае далейшае жыццё насякомых ужо на лічынкавай стадыі. Цікава, што саслоўная прыналежнасць пчол залежыць не ад каралевы, а ад рабочых, якія — пры адпаведным кармленні лічынак — пасля таго як стануць лялечкамі вырашаюць аб іх іерархіі ў вуллі.

Кожнае сямейства будуе гняздо нават да 50 000 асобін. Пчолы перажываюць поўную трансфармацыю, то ёсць лічынкі (расплод) вылупліваюцца з яек, і яны ператвараюцца ў нерухомыя лялечкі. Толькі з лялечкі (якая па форме нагадвае дарослую пчалу), выклёўваецца дарослая асобіна — імага. Самкі вылупляюцца з дыплоідных яек, якія адкладае толькі маці.

Адкуль бярэцца пчаліная маці? Калі ў вуллі пачынае быць зацесна, лічынак занадта шмат, занадта горача альбо старая каралева становіцца неэфектыўнай, надыходзіць ройны настрой. Пчолы пачынаюць будаваць т.зв. матачнік з павялічанымі клеткамі з воску, у якіх будуць расці будучыя маткі. Шлюбны палёт адбываецца ў вясновы, цёплы, бязветраны дзень, звычайна паміж 12 і 18 гадзінай на вышыні да некалькіх метраў. Маці прываблівае трутняў адмысловым водарам ад ферамонаў, якія яна сакрэтуе (адчувальны для трутняў з адлегласці каля 100 м). Матка сукупляецца ў паветры з 10-30 трутнямі. Трутні гінуць адразу пасля акта з за таго, што пасля спарвання вырываецца ў іх капуляцыйны апарат.

Калі каралева гіне? Гэта здараецца рэдка, але рой гатовы да такой падзеі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF