Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

Рабіце вашы стаўкі...

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі поўным ходам ідуць парламенцкія выбары...

Ну, як бы тыя выбары ні называліся, парламенцкія ці ў Палату прадстаўнікоў, ці яшчэ як, назва сутнасці не мяняе. Галоўнае напаўненне. Ці як казаў адзін генерал: „Херня вайна, галоўнае манеўры”. Так і тут, на выбарах, дзе спіс будучых кандыдатаў можна агучыць задоўга да пачатку выбарчай кампаніі, галоўным становіцца працэс. Бо іншага сэнсу ў актывізацыі такой масы чыноўнікаў і насельніцтва, калі і так вядомы канчатковы вынік, знайсці цяжкавата. Працэс, працэс, і толькі працэс!

Працэс мусіць быць бездакорным! Вось што павінен памятаць кожны дзяржаўны чыноўнік! За бездакорны вынік адказваюць іншыя інстанцыі. Ну а адказнасць за працэс ляжыць на стомленых плячах мясцовых чыноўніках усіх роўняў. Для нечага ж і яны патрэбныя. Таму чатырохмесячная мітусня мясцовых чыноўнікаў мусіць мець прыхаваны ўзровень істэрыі вельмі высокага напалу. Каб напрыканцы завяршэння гэтага тэатральнага акту хаатычная актыўнасць хоць часткова перадалася астатняму насельніцтву, ды актывізавала яго прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Нават калі не ўсе ўцямяць, з якой мэтай.

Для актывізацыі насельніцтва ёсць старыя правераныя спосабы. Такія, як ласкавая просьба да выбаршчыкаў з боку начальства на працы ці па месцы жыхарства, каб тыя схадзілі і прагаласавалі. Адмовіць такой шчырай просьбе даволі цяжка. Ёсць і іншы спосаб, такі як узбуджэнне цікавасці да выбараў праз апанентаў ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF