Ніва № 36 (3304), 8 верасня 2019 г.

ІV З’езд выпускнікоў і 70-годдзе Гайнаўскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Размова з дырэктарам Гайнаўскага белліцэя Ігарам Лукашуком і старшынёй Аргкамітэта з’езда выпускнікоў гэтай школы Яўгенам Янчуком — былым вучнем і настаўнікам гісторыі белліцэя.

— З’езд выпускнікоў Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, які з 1999 года называецца Агульнаадукацыйным ліцэем з дадатковым навучаннем беларускай мовы, запланаваны на 28 і 29 верасня. Якія выпускнікі могуць прыняць у ім удзел?

Яўген Янчук: — Прынята рашэнне, што ў з’ездзе будуць маглі прыняць удзел выпускнікі белліцэя, якія закончылі вучобу ў 2010 годзе і раней.

— Ці ў з’ездзе будуць маглі прыняць удзел асобы, якія вучыліся толькі ў Гайнаўскай белгімназіі?

Яўген Янчук: — Мы арганізуем з’езд выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя, які адзначае 70-годдзе сваёй дзейнасці. Будуць маглі прыняць у ім удзел асобы, якія пасля вайны вучыліся ў пачатковай школе і гімназіі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, а пасля прадоўжылі вучобу ў белліцэі і асобы, якія з 1999 года вучыліся ў Гайнаўскай белгімназіі і прадоўжылі вучобу ў белліцэі.

— Раней з’езды выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя арганізаваліся рэдка.

Яўген Янчук: — Пяць гадоў таму назад у час трэцяга з’езда выпускнікоў мы прынялі рашэнне, што з’езды будзем арганізаваць кожныя пяць гадоў. Завязаўся ў нас аргкамітэт і рыхтуемся ладзіць чацвёрты з’езд, які будзе прымеркаваны да 70-годдзя школы.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF