Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

Гадавіна яўрэйскага зрыву

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

16 жніўня Беласток адзначыў 76-ю гадавіну паўстання ў мясцовым гета. Паўстанне выбухла калі гітлераўцы прыступілі да ліквідацыі насельніцтва адведзенага яўрэям квартала ў цэнтры Беластока.

Беласток цягам многіх дзесяцігоддзяў быў буйным цэнтрам яўрэйскай дыяспары. На тэрыторыі цяперашняга Падляшскага ваяводства яўрэі з’явіліся ўжо ў XV стагоддзі, спярша ў Бельску, затым у Тыкоціне. Захаваныя дакументы паведамляюць, што ў Беластоку жылі яны ўжо ў 1658 годзе. Пазней, уладальнікі Беластока Браніцкія заахвочвалі яўрэяў сяліцца сюды, фундуючы ім, м.інш. сінагогу. Скора Беласток стаў вядучым яўрэйскім цэнтрам на Падляшшы — у канцы XVIII стагоддзя пражывала тут амаль дзве тысячы яўрэяў, складаючы амаль палову насельніцтва горада. А ў пачатку таго ж стагоддзя быў узведзены першы тут яўрэйскі малітоўны дом па сённяшняй вуліцы Суражскай. У 1771 годзе побач ратушы працавалі 46 крамаў, з якіх 44 былі ў руках яўрэяў, а толькі дзве належалі нямецкаму купцу Шульцу.

Чарговае, ХІХ стагоддзе, прынесла не толькі замену дзяржаўнасці з польскай на расійскую; прынесла яно запар з гэтай зменай і новы штуршок для сялення яўрэяў менавіта ў Беластоку. У выніку вызначэння пецярбургскімі ўладамі г.зв. зон яўрэйскага пасялення на заходніх рубяжах імперыі, у Беласток перасяляецца шмат жыдоўскіх сем’яў з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, м.інш. з Берасця і Вільні. Устанаўленне таможнай граніцы паміж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF