Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

Святкаванні ў Залешанах і Саках

Аляксей МАРОЗ

Мужчынскі манастыр святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках і Жаночы манаскі дом святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах распаложаны побач сябе, у суседніх сёлах. Былі яны заснаваныя нядаўна і цесна супрацоўнічаюць паміж сабой. У час свята Залешанскай іконы Божай Маці, якое было 27 ліпеня, традыцыйна ў апошнюю суботу гэтага летняга месяца, у Залешанах адбылося ўмураванне краевугольнага каменя пад будову царквы велікамучаніцы Кацярыны ды падляшскіх і холмскіх мучанікаў. Падчас свята Праабражэння Гасподняга, 19 жніўня, вернікі па за царкоўнай агароджай на ўскраіне Дзмітрыеўскай горкі каля Сакоў убачылі расчышчаную ад дрэў і кустоў пляцоўку, якая вясной і летам гэтага года была прыстасаваная на аўтастаянку. На горцы, на частцы ўпарадкаванай пляцоўкі будзе ўзведзены манастырскі комплекс.

Царква велікамучаніцы Кацярыны і падляшскіх і холмскіх мучанікаў

Свята Залешанскай іконы Божай Маці пачалося 26 ліпеня ад усяночнай багаслужбы. Аднак найбольш паломнікаў сабралася 27 ліпеня, багаслужбу ўзначаліў мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў саслужэнні архіепіскапа бельскага Грыгорыя, епіскапа гайнаўскага Паўла і епіскапа супрасльскага Андрэя. Манахіня Кацярына (Нічыпарук) з 2007 года паспяхова кіруе дзейнасцю Свята-Кацярынінскага жаночага манаскага дома ў Залешанах, які быў тады заснаваны на месцы, дзе раней жыла і гаспадарыла сям’я. Раней расказвала яна гісторыю Залешанскай іконы Божай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF