Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

У белы дзень, у чорную ноч...

Міра ЛУКША

Ніхто ж не стараецца чагосьці згубіць, нават Папялушка свой крышталёвы боцік. Проста пакінеш штосьці на лаўцы, штосьці высунецца табе з кішэні ці кашалька. Добра, калі сярод дакументаў ёсць нейкая нататка з нумарам тэлефона, ці пасведчанне асобы. Калі хто знойдзе... Але бывае так, што знаходнік забярэ грошы, банкавую карту, а пасведчанне выкарыстае для таго, каб узяць крэдыт на імя згубіцеля. І валяюцца пустыя кашалькі ў сметніцы. Тым больш, калі яны ўкрадзеныя. І шукай ветру ў полі, блакіруй свае дакументы, вырабляй новыя. Калі ты разява, дык пільнуй свайго!

А пачнеш дапытвацца, шукаць месца, дзе згубіў маёмасць, дык цябе можа спаткаць не вельмі прыемная страшнаватая сітуацыя. Асабліва калі гэта здарылася ў доўгі ўік-энд, які ў сённяшняй Польшчы здараецца вельмі часта. Народ любіць адпачываць, расслабляцца. А такі час для аматараў лёгкай спажывы выдатны. Студэнт універсітэта першамай канчаў доўгім шпацырам. Пасля трынаццаці кіламетраў вячэрняй прагулкі хацелася яму напіцца вады. Адзінай адкрытай крамай быў кругласутачны, скажам, «Космас алкаголяў». За літр вады заплаціў картай са свайго вельмі пукатага кашалька. Там было толькі 20 злотых «на чорную гадзіну», розныя карты, білет з універсітэта, білет заўзятара спартклуба «Ягелонія» і розныя нататкі, дык кашалёчак выглядаў самавіта. Праз тры хвіліны сеў у таксі. А калі апынуўся пад домам, аказалася, што няма ў яго кашалька. Назаўтра збегаў у банк — аказалася, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF