Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

НА Спаса на Грабарцы...

Юрка БУЙНЮК

Раніцаю ў нядзелю 18 жніўня селі мы з жонкай у аўтамашыну і паехалі на Грабарку на літургію, якая пачалася ў 10 гадзін раніцы. Тады яшчэ на Грабарцы не было так многа людзей як пасля поўдня. Пасля літургіі на пропаведзі адзін з бацюшкаў гаварыў, што ў гэтым годзе на Грабарцы гасцюе бацюшка з Кеніі. Там адзін з праваслаўных святароў перавёў на праваслаўе 2,5 мільёна чарнаскурых жыхароў Афрыкі. Праваслаўныя негры вельмі веруючы народ. У кожную нядзелю падымаюцца ў 3 гадзіны раніцы, каб перайсці пехатой 30 кіламетраў да сваёй царквы. Тады ўсе вернікі прыхода прыступаюць да споведзі і Святога Прычашчэння. Іхняя дарога ў царкву вядзе праз джунглі, у якіх шмат небяспечнай жывёлы. Бывае, што кагосьці заб’е леў або тыгр і таму праваслаўныя афрыканцы мусяць быць падрыхтаваны да смерці і ў час літургіі прычашчаюцца. У Польшчы мы ў царкву едзем на аўтамашыне, маем што есці, у што апрануцца, маем лекараў, а ў Афрыцы бяда і голад цягнуць народ да Бога.

Пасля літургіі стаялі мы з сям’ёй у чарзе да іконы чатыры з паловай гадзіны. Паміж чаргою хадзілі валанцёры-братчыкі і раздавалі праваслаўныя кнігі. На Грабарцы заўсёды можна сустрэць многа знаёмых, якіх не бачылася многа гадоў. Я сустрэў сябру, з якім хадзілі мы на сходы праваслаўнага брацтва ў Беластоку. Прыемна было ўспамінаць даўнія гады. Многія, якія падаліся за працай у далёкія гарады Польшчы, з жонкамі і дзяцьмі прыехалі на Святую Гару Грабарку. Напрыклад, штогод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF