Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра новы подых і адкрыццё месца ўжо шчабяталі ластаўкі ля Успенскага сабора.

Будучы 2020 год — слаўны і знакавы для Жыровіч. Якраз выпадае 550-годдзе з’яўлення Іконы Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра.

Юбілей мае прыцьміць усё, што раней бачылі і чулі ў Беларусі. Ды не толькі, калі ідзе пра рамонт і перабудову вуліцы, якія апярэджваюць візіт прэзідэнта. У Жыровічы збіраюцца надта важныя госці! Вось нядаўна народ электрызавала вестка пра візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла. Разам прыедзе і Аляксандр Лукашэнка са сваёй світай. Таму зараз ад рання да ночы рыхтуюцца пад прыезд паломнікаў. Галоўнае, каб паспець на час. Верагодна, усё яшчэ выспяваюць і множацца планы. У час маёй пабыўкі ніхто яшчэ не гаварыў пра святкаванні і гасцей. Рамонт пакуль ішоў ля старой крыніцы, тры кіламетры ад манастыра. На пытанне пра канчатковы праект работнік не ведаў што адказаць. Ён спачатку разгубіўся, а пасля на сцішанай ноце прамовіў: «Ну што мы делаем? Красату делаем!».

* * *

Яшчэ ў першы дзень, у час аўтарскай сустрэчы ў бібліятэцы мяне спыталі:

— Што вы хацелі б пажадаць для Беларусі?

У параўнанні з Польшчай Беларусь сціплая дзяржава. Тут многа залежыць ад вынаходлівасці і энергіі паасобных людзей. Але ў цэлым відавочныя недахопы, заняпад і стомленасць. У саміх Жыровічах шмат пустых, пакінутых дамоў. Гістарычная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF