Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

Трывалая памяць

Яўген ВАПА

Мае варшаўскія вандроўкі сцежкамі маладосці не завяршыліся толькі ў Музеі Варшаўскага паўстання, пра які пісаў я ў папярэднім фельетоне, але цягам усіх трох дзён наведаў яшчэ тры музеі. Другім музеем, да якога загадзя набыў квіткі, быў Полін — музей польскіх жыдоў. Уражвае ён усім — сваёй архітэктурнай будоўляй, прасторай, прадуманай нарацыяй, ну і, вядома, самімі экспанатамі. Важным фактарам, які трэба адзначыць, з’яўляецца факт, што музей узнік у выніку грамадска-дзяржаўнага фінансавання. Грошы на яго перадавалі жыды з усяго свету, а таксама вядомыя маркі і асобы польскага і сусветнага бізнесу. Усе ахвяравальнікі і спонсары віднеюць на ганаровых месцах. Адразу скажу, што мая вандроўка па музеі трывала тры з паловай гадзіны, але не паспеў я зайсці яшчэ ў кнігарню, бо спазніўся б у другое, дамоўленае месца. Ад сярэднявечча да сучаснасці знаёміўся з гісторыяй жыдоўскай прысутнасці на землях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Перад вачыма ў сучаснай форме пералівалася ўзнёслае і штодзённае жыццё выбранага народа. Ну і яго суіснаванне і змаганне са светам хрысціянскай цывілізацыі. Закрытасць грамадскасці і вельмі рэзкія, штодзённыя, рэлігійныя патрабаванні да сваіх вернікаў былі ўмовай забеспячэння перад прываблівасцю рэлігійнай і нацыянальнай асіміляцыі. Аднак цягам стагоддзяў асіміляцыя стала неад’емнай часткай жыдоўскага лёсу на гэтых землях. Не менш важным фактарам у час спазнавання гэтага асяродка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF