Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

Свет 0,97

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнім часам усё больш з сябрамі размаўляем на тэму бліжэйшай будучыні гэтага свету. Ён, гэты свет, у час імклівага тэхнагеннага працэсу так хутка мяняецца, што самая неверагодная яшчэ нейкіх 30-40 гадоў таму фантастыка ўжо стала альбо на нашых вачах робіцца паўсядзённай рэальнасцю. Машыны, электронныя механізмы, розныя робаты ўсё больш замяняюць чалавека ў розных сферах эканомікі, тэхнічных паслуг, адпачынку. Там, дзе было патрэбна 20 даярак, зараз дастаткова двух аператараў машыннага даення, якія падключаюць апараты. Там, дзе было патрэбна 20 касіраў супермаркета, хутка дастаткова будзе аднаго, які ўключыць машыны для разліку. Такія маркеты ўжо ёсць. Там, дзе было патрэбна 100 кіроўцаў, праз нейкіх 10 гадоў дастаткова будзе 2-3 дыспетчары, якія праз камп’ютарныя праграмы аўтаматычна запусцяць і будуць кантраляваць рэйсавыя аўтобусы і цягнікі. Што да гуманітарных і творчых прафесій, то літаратары, музыкі, акцёры, мастакі — ужо амаль лішні баласт. Непатрэбнымі будуць нават людзі такога старажытнага роду дзейнасці, як перакладчыкі. Два чалавекі падыдуць адзін да аднаго з мабільнымі прыладамі і будуць размаўляць паміж сабой на розных, хоць на дваццаці мовах. Журналісты таксама будуць непатрэбнымі. Ужо навіны пішуць бяздушныя машыны. Зрэшты, можна канстатаваць калі не смерць, то агонію сапраўднай журналістыкі. Нават жывы „сучасны” журналіст абавязаны быць бяздушнай істотай, яму забараняецца выяўляць эмоцыі, ён мусіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF