Ніва № 35 (3303), 1 верасня 2019 г.

«Тут кожны моцна адчувае адказнасць за наш храм»

Уршуля ШУБЗДА

Да 1947 года тут адпявалі памерлых. Евангелічная капліца па вуліцы Садовай у Эльблангу зараз стала прытулкам для праваслаўных вернікаў, якіх прымусова тут перасялілі ў рамках Акцыі «Вісла». Для перасяленцаў царква была таксама сімвалам іх ідэнтычнасці, таму ад пачатку новага жыцця на чужых землях пачалі арганізаваць прыход. Ужо дванаццаць гадоў настаяцелем Свята-Марыі-Магдалінінскага прыхода ў Эльблангу з’яўляецца айцец Марк Антановіч.

— Адной з цікавінак, якую выкідае інтэрнэт, з’яўляецца інфармацыя, што Ваш прыход дзейнічае па новым стылі. Гэта праўда?

— Быў такі час, але Сабор епіскапаў вырашыў «выпрастаць» гэту сітуацыю. Зараз, так як ва ўсёй Польшчы, мы трымаемся юліянскага календара. Я тут на двух прыходах — у Эльблангу і Паслэнку, таму службы ў Эльблангу адбываюцца толькі ў першую і трэцюю нядзелю месяца, а ў другую і чацвёртую ў Паслэнку. Ужо даўным-даўно так было прынята і так засталося.

— Большасць вернікаў абодвух прыходаў гэта нашчадкі людзей пераселеных сюды ў рамках Акцыі «Вісла»?

— Так, гэта перш за ўсё яны.

— Яны трымаюцца праваслаўя? У вас таксама грэка-каталіцкая царква. Газета «Dziennik Elbląski» пісала, што ўкраінцы, якія цяпер прыязджаюць сюды за працай, запаўняюць цэрквы на Памор’і. Ці так?

— Тыя, якія прыязджаюць за працай, працуюць, і гэта для іх самае важнае. У храм амаль не прыходзяць. Здараецца, што заходзяць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF