Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Пра мёд і дэмаграфію

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Выпадкова даведаўся, што ў свята Макавеяў у капліцы, што каля Храбал, будзе асвячацца мёд. Ну, нагода паўдзельнічаць ва ўрачыстасці ў царкоўцы, што прыхавалася ў лесе недалёка дарогі з Храбал у Плютычы.

У канікулярны час транспарт таксама мае невялічкія канікулы, бо не трэба вазіць моладзь у школы. Таму аўтобусы па любой трасе ездзяць не надта часта, у тым ліку і між Беластокам і Бельскам. Гадзіны пачатку набажэнства я не ведаў, але нацэліўся на дзявятую. Бо так папросту зручна прыходзілася па раскладах язды публічнага транспарту.

Злез я з аўтобуса на прыпынку ў Храбалах і каб было хутчэй, рашыў падацца да капліцы не вымашчанай асфальтам абхадной дарогай, але шмыгануць напрасткі. Калісь, можа з дзесяць, а можа і з дваццаць гадоў таму, прайшоўся я такім чынам, але ад каплічкі ў вёску. І той маршрут, па лесе і па лясной абочыне, здаўся мне даволі выгадным. І цяпер я пашпарыў туды.

Народная мудрасць вяшчае, што хто дарогу прастуе, той дома не начуе. Начлег тут толькі для гладкасказання, але пайшлося мне зусім не так, як спадзяваўся. Неўзабаве за вёскай прыйшлося амаль мацаць дарожкі, па якіх вандруе лясное насельніцтва. Па буйнеючай у балоце роўнай з маім гарызонтам траве ўдалося мне дабрацца да лесу, а там яшчэ большая крапіва. Ну, проста запаведнік прыроды, якога чалавечыя рукі даўно не краналі. Зачапіўся я за нейкае схаванае ў такой крапіве голле і паляцеў носам у той гушчар. Але толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF