Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.
Крыж і святая гарабінкаМіра ЛУКШАУ нас у Баравых не было дзяўчатак маіх аднагодак, — успамінае Аліна Леанеўская, унучка Івана Кастанчука. Яе дзед Іван (пражыў 92 гады) — гэта якраз тая „miejscowa ludność”, пра якую кажа Юрка Шыманюк, вядучы сайт siemianowka.pl. Юрка выдае кнігі пра нашу родную зямлю. А другая асоба, пра якую Юрка там успамінае, гэта Алік Мацкевіч, аднагодак Аліны, але яе дзядзька, калі палічыць пакаленні, які пасля камасацыі грунтоў з рук бацькі атрымаў палоску, на якой стаіць крыж. — Я хадзіла да святой гарабінкі і гуляла. Клалася на яе разгалістыя пянькі, чытала, рабіла сабе каралі. Калі прыязджала да нас мая дваюрадная сястра Ёля Пятэлськая з Меляшкоў, дык мы там гулялі разам. Адчувалі мы там сябе як дома, утульна, быццам пад цёплым наглядам дзядуль і бабуль. — Калі я праходзіла каля гарабінкі і крыжа, стрымлівала дых, — кажу я, старэйшая ўнучка Івана. — Гэта яшчэ да таго, калі ноччу, вяртаючыся са станцыі ў Семяноўцы, пачула шматгалосы дзіцячы плач. Памалілася я тады ўголас. І спакойна пайшла да недалёкага дому. Хаця чула за сабою лёгкія крокі ў паветры. Мама пасмяялася з мяне, калі я расказала пра пачутае. А жанчыны з Баб’яй Гары гаварылі мне, што калі ў 1953 годзе ішлі з забавы ў Семяноўцы, пачуўшы тое роспачнае рыданне так беглі ў сваю вёску, што сандалі пагубілі. Алік нядаўна казаў, што штосьці з пад таго свяцілася пару месяцаў, але гэта я толькі паставіла... электрычны зніч. Вось і ён быццам бы наводзіў ляк на людзей, (...) |