Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Каранацыя Ягайлы

Лявон КАРПОВІЧ

620 гадоў таму ў 1399 годзе ва ўзросце 25 гадоў пасля смерці свайго адзінага дзіцяці немаўляткі Альжбеты памерла каралева Ядвіга, пакінуўшы Ягайлу адзінаўладным уладаром Каралеўства Польскага. Дынастыя Ягелонаў будзе ўладарыць яшчэ 173 гады. А пачыналася ўсё так.

4 сакавіка 1386 года ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя вялікага князя літоўскага Ягайлы на караля польскага. Падзея каранацыі не была нечым незвычайным для тагачаснай Еўропы. Ды і ў Польшчы быў на памяці нядаўні два гады назад рытуал каранацыі. Таму Ян Длугаш, кракаўскі канонік і аўтар знакамітай „Гісторыі Польшчы” нават не прыпыняецца на падрабязнасцях урачыстага рытуалу. І няма яго віны, бо не толькі ён і яго сучаснікі не разумелі ўсяго значэння адбыўшайся падзеі, але і да гэтага часу яшчэ яе поўнасцю не ацанілі.

Атрымаўшы ўладу пасля смерці бацькі, вялікага князя літоўскага Альгерда, Ягайла апынуўся як той казачны герой на раздарожжы. Рэчаіснасць прымушала зрабіць выбар з трох магчымасцей. Калі быць пасіўным, крыжакі, маскалі і татары будуць скубці па пасме шэрсці да поўнага аблысення. А ўнутры краіны набіраў вялікасці стрыечны брат Вітаўт і не драмаў у шапку родны брат Андрэй Полацкі. Вялікая верагоднасць грамадзянскай вайны, страты ўлады, заняпаду краіны.

Была яшчэ магчымасць „выйсці замуж” за дачку Дзмітрыя Данскога і стаць маскоўскім васалам.

І трэцяя магчымасць: стаць каралём Польшчы, тым самым павялічыўшы на трэць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF