Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Паэт Зніч сам сябе часта называе рыфмаром і гэта добрая падказка, калі ідзе пра мастацкае выяўленне. Ягоныя рыфмы наскрозь музычныя і эмацыйныя. Папраўдзе, гэта радкі для спеўнай чытанкі, з нябачным нотным запісам. Іншая справа — кантраверсіі, якія чытач знаходзіць у тэматычных і сэнсавых спалучэннях. Разам з праваслаўнай ідэалогіяй, заснаванай на традыцыі непадзельнай Святой Русі, шмат месца адведзена нацыянальнай ідэі Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг паэт параўноўвае да колераў плашчаніцы, а родную мову — да гаючай, святой крыніцы. Між ідэалагічнымі і дыдактычнымі творамі нечакана прабіваюцца лірыкі-малітвы, як верш пра зніканне Беларусі:

... па чым — начамі — сэрца баліць?...

што дом мой — пусты

і растурашчаны...

што няма дзе галавы прытуліць —

Госпаду... і... — Беларушчыне...

Ці горкі роздум над недахопам веры, надзеі, любові, без якіх жыццё губляе сэнс:

Школы і вёскі — пусцеюць...

могілкі — жах!... — як растуць...

... на будучыню надзею —

як — Беларусі — вярнуць?...

Пэўную падказу на нестандартны, поўны ўнутраных супярэчнасцей і нечаканасцей творчы пераказ прыкмецім у біяграфіі паэта-манаха.

* * *

Нарадзіўся ён напрыканцы 1939 года напярэдадні айчынай вайны ў сям’і славутага скульптара Андрэя Бембеля. Мастацкая атмасфера дому праграмавала на творчы шлях. Спачатку захапіўся музыкай, закончыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF