Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Розныя фарбы паўстання

Яўген ВАПА

Апошнія выходныя правёў я ў Варшаве. Тры дні пабыўкі не былі звязаныя з аніякімі справамі, а проста з адпачынкам, вандраваннем, каштаваннем яды дзеля атрымання задавальнення для духу і цела. Проста хацелася мне павандраваць мясцінамі, якія пакінуў я трыццаць гадоў таму назад, вяртаючыся на Беласточчыну пасля студэнцкага перыяду. Менавіта абавязковым пунктам маёй турыстычнай паездкі стаў мой Гістарычны інстытут Варшаўскага ўніверсітэта і лавачка з вечным студэнтам, пры якім абавязкова зрабіў сабе фотку. Але больш неверагоднай справай у гэты момант аказаліся раптоўна ўсплыўшыя ўспаміны, якія вярнулі мяне ў студэнцкія гады. Раптам мне здалося, што проста ўсё памятаю быццам я быў тут учора, а не тры дзясяткі гадоў таму назад. Першыя заняткі, сябры, выкладчыкі проста перасоўваліся перад вачыма і ў галаве. Нават успомніліся дыялогі і размовы на занятках. Цяпер яшчэ больш адчуў я, якім важным у маім жыцці быў студэнцкі перыяд з паловы васьмідзясятых гадоў да пачатку дзевяностых. І адчуванне хуткацечнасці часу і жыцця ў гэтыя хвіліны адчуваліся вельмі моцна. З універсітэта паплыў я далей Кракаўскім прадмесцем у бок Старога горада. З кожным метрам дарогі проста ў вачах павялічваўся прыток турыстаў з усяго свету. Вакол мяне чутнымі былі руская, іспанская, французская, англійская і іншыя мовы — відавочны знак доўгіх выхадных у краіне. У думках я вельмі радаваўся, што парад з нагоды свята Войска Польскага праходзіў у гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF