Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Казка пра выбары

Віктар САЗОНАЎ

Зноў выбары! У нас, у Беларусі, зноў выбары! Гучыць сатырычна, ужо не першы раз так гучыць, але факт ёсць фактам. Хутка ўжо выбіраць пасунемся. Працэс пайшоў.

Калі гэты працэс можна назваць выбарчым. Зрэшты, не важна як назавеш, важная яго сутнасць. Бо калі пачнём прыдзірацца да слоў, то ўвогуле слова „выбары” можа назаўсёды знікнуць з чалавечага лексікону. Прычым не толькі ў нас. Ну, але гэта ўжо філасофія. У ёй і заблытацца лёгка, але цяжка выблытацца, як мужыку з бабскай спадніцы. Таму лепш вернемся да нашых бараноў. Дакладней да выбараў.

Памятаю, як некалі даўно адзін дасведчаны чалавек з замежжа распавядаў мне анекдот пра выбары:

Прывёў, маўляў, Бог да Адама Еву, ды кажа:

— Адам, выбірай сабе жонку!

Я тады падумаў, што вельмі адпавядае гэты анекдот савецкім выбарам. Часы былі тады савецкія. Зараз ужо Савецкага Саюза няма даўно, яго толькі мараць аднавіць некаторыя апантаныя імклівым рыўком у мінулае галовы, але той анекдот нечым актуальны і для сённяшняй Беларусі.

Вось толькі персанажаў крыху стала больш. Ёсць нібыта яшчэ нейкія афіцыйныя кандыдаты на ролю афіцыйнай Евы, або Еваў, раз гаворка ідзе пра так званыя парламенцкія выбары. У наяўнасці і афіцыйныя змеі і не менш афіцыйныя райскія яблыкі. Кожнай афіцыйнай Еве па адным забароненым плодзе выдаецца. Толькі яна яго Адаму не дае, а выключна заманьвае ім. Абяцае, так бы мовіць, з прыроднай хітрасцю і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF