Ніва № 34 (3302), 25 жніўня 2019 г.

Юбілейныя Спасаўскія запусты

Аляксей МАРОЗ

Юбілейныя ХХV «Спасаўскія запусты» з 9 па 11 жніўня паспяхова арганізавалі ў гарадскім амфітэатры, музеі ў ратушы і памяшканні дома культуры ў Бельску-Падляшскім Павятовая ўправа БГКТ у Бельску, Самаўрадавае аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры.

— У палове дзевяностых гадоў мы, бяльшчане, члены беларускіх арганізацый, рашылі наладзіць сваімі сіламі «Спасаўскія запусты» — вялікую беларускую імпрэзу, якую вельмі добра ўспрынялі жыхары горада і наваколля. Па-рознаму бывала са здабываннем сродкаў. Цяпер у нас многа спонсараў і таму ў час сёлетняй юбілейнай імпрэзы мы пашырылі яе на фільм і мастацтва. Раней таксама бывала, што побач выступаў з беларускімі абрадамі, песнямі і танцамі, мы паказвалі мастацтва, фільмы і арганізавалі канцэрты ў вёсках Бельшчыны. У планах шырэйшы выхад да грамадства, да маладых асоб. У наступным годзе хочам паказаць фільмы Тамары Саланевіч. Мая мара — фестываль кароткіх дакументальных фільмаў пра нацыянальныя і рэлігійныя меншасці, але на рэалізацыю гэтай задумы трэба сабраць больш сродкаў, — сказаў старшыня Павятовай управы БГКТ у Бельску-Падляшскім Васіль Ляшчынскі, радны і член управы Бельскага павета.

Многа бяльшчан і прыезджых сабралася ў гарадскім амфітэатры ў нядзелю, 11 жніўня, напярэдадні «Спасаўкі» — посту, які папярэджвае Успенне Прасвятой Багародзіцы. Адбыліся тады прэзентацыя фальклорнага абраду «Сенакос на Бельскай зямлі», выступы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF