Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Сыход з каралеўскай грэблі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Амаль год таму была запушчана перабудова адрэзка ваяводскай дарогі № 685 ад Жыўкова да Навасад. У той час неяк не звярнуў я ўвагі на падрабязнасці гэтай інвестыцыі, а вось на нядаўніх днях сам праехаўся ў Гайнаўку і быў прыемна здзіўлены пабачаным новым.

Пакуль што аўтобусы з Беластока ў Гайнаўку едуць у Нарву па традыцыйнай трасе, з Заблудава ў Жыўкова па ўжо новай, а далей па старой асфальтоўцы, спыняючыся дзе-нідзе перад святлафорамі, што наводзяць парадак язды на звужаных адрэзках. А ў Храбустоўцы то і зусім з’язджаюць на іншую трасу: Храбустоўка — Кутавая — Ласінка — Трывежа — Катоўка — Дубіны. Гэта абазначае, што адрэзак ад Навасад да Храбустоўкі, які будаваўся ў 1950-х гадах, цяпер пад грунтоўнай мадэрнізацыяй.

Перад Трасцянкай, калі ехаць з боку Беластока, відаць пачаткі будовы аб’язной дарогі па паўночных заклунях вёскі. І за Трасцянкай ёсць ужо контуры будучай новай дарогі, якая вяртаецца на традыцыйны шлях. А вось з павароту перад Анцутамі зноў відаць пачаткі зусім новай трасы: тут яна пойдзе проста ў напрамку Нарвы, а не як дагэтуль, у напрамку Ванева, перад якім і так паварочвала кругаля ў Нарву. І ў самой Нарве прабіваецца ёй насустрач новы шлях, які з’яўляецца прамым прадаўжэннем аб’язной дарогі Нарвы, якою дагэтуль карысталіся нямногія шафёры.

Паехаў я на месца будовы прыглянуцца ёй бліжэй. Злез з аўтобуса ў Анцутах і пайшоў цераз вёску на кладку, што на рацэ Нарве, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF