Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Песні і народныя танцы ў Дубінах

Аляксей МАРОЗ

Вёска Дубіны, якая зараз спалучана з горадам Гайнаўкай, у васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя стала вядомай з за беларускага вакальнаінструментальнага калектыву «Дубіны», якога песні карысталіся ў народзе вялікай папулярнасцю. Цяпер беларускія народныя фэсты ў Гайнаўскай гміне найчасцей арганізуюцца ў Дубінах, дзе актыўна дзейнічае Гмінны цэнтр культуры. Паявілася прапанова аднавіць дзейнасць славутых «Дубіноў» з часткай членаў даўняга калектыву, аднак рэалізацыя гэтай задумы надалей застаецца адкрытай. Другі дубінскі калектыў «Лотас», які таксама іграў на вясковых забавах, аднавіў дзейнасць і выступае з двума мужчынамі з даўняга складу. Цікава запрэзентаваўся ён у час беларускага народнага фэсту, які 20 ліпеня арганізавалі ў Дубінах Беларускае грамадскакультурнае таварыства разам з войтам Гайнаўскай гміны і Гмінным цэнтрам культуры.

Беларускі народны фэст адбыўся на пляцоўцы Экуменічна-этнаграфічнага цэнтра, які змяшчаецца ў будынку былой школы. У цэнтры рыхтаваліся да выступаў салісты і калектывы, якія прыбылі з Дубін, Гайнаўкі, Махнатага, Бельска-Падляшскага, Сямятыч, Беластока і Пружан. Цёплая і сонечная субота прыцягнула шматлюдную публіку перш за ўсё з навакольных вёсак і суседняй Гайнаўкі.

Першай займальна выступіла Вераніка Пташынская з Гайнаўкі, якая прэзентуецца з беларускім рэпертуарам у час многіх беларускіх мерапрыемстваў. Беларускі калектыў «Жаваранкі» з Махнатага выступіў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF