Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Свята душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Аленай ЦЯЛЬКОВАЙ, мастацкім кіраўніком фальклорнага гурта „Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які сёлета ўдзельнічаў у Падляшскай актаве культур.

— Вы часта бываеце ў Польшчы?

— Даволі часта. Мы ў Польшчы былі ўжо 35 гадоў таму — у мінулым стагоддзі.

— Часта прыязджаеце да нас, на Беласточчыну?

— Па тры, па чатыры разы прыязджалі. На Купалле, на Раство, і проста на канцэрты, калі ў вас імпрэзы, на канцэрты нас запрашалі і мы так на пяць-шэсць дзён ездзім тут, па Беласточчыне.

— А далей па Польшчы Вы бываеце?

— Былі ў Лодзі, там нас ведаюць і запрашаюць — тры разы былі ў Лодзі. А былі таксама і ў Гданьску, і ў Гдыні, і ў Варшаве — дзе мы толькі не былі.

— А па за Польшчу кудысь выязджаеце?

— 1967 год — ЭКСПА Манрэаль, чарговы год — Сафія, залатыя медалі мы атрымалі, 1969 год — Фінляндыя, 1970 — Швейцарыя... Мы ў мінулым годзе адзначылі пяцідзесяцігадовы юбілей творчай дзейнасці.

— А як Вы ацэньваеце нашу публіку?

— Мне ваша публіка падабаецца таму, што людзі прыходзяць і атрымліваюць асалоду. Некаторыя людзі вельмі добрыя, таму што калі мы ездзілі па Беласточчыне, то нам прыходзілася, калі гатэляў не было, начаваць у людзей. Якія ж яны мілыя, якія зычлівыя, якія сардэчныя, якія добрыя — ну, цудоўныя людзі. Як да сэрца прыкладваць.

— Так як і Вас, Вашу музыку таксама да сэрца прыкладваць — не дзівуюся.

— Вось гэтая энергія, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF