Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Гурт «АС» — гісторыя аўтарскіх песень

Юрка БУЙНЮК

У рэпертуары гурта «Ас» сярод папулярных беларускіх народных песень ёсць многа аўтарскіх, для якіх тэксты і музыку напісаў Славамір Трафімюк. Пра акалічнасці іх паўстання з аўтарам гутарыць Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — Сярод Вашых песень многа аўтарскіх твораў. Асабліва ў другім альбоме «Едуць гарадскія» большасць складаюць аўтарскія песні. Калі бераце нейкую песню з Усходу, заўсёды на кампакт-дыску пішаце, хто аўтар слоў і музыкі. Гэта мне вельмі падабаецца. Якія песні публіка найлепш успрымае — аўтарскія, народныя ці каверы?

Славамір Трафімюк: — Публіка мае ў памяці, у генах мелодыі. Напрыклад «Залатое калечка» спявае Віктар Каралёў, але аўтар музыкі не ён. А, напрыклад, больш вядомую песню «Лёс» напісаў Уладзімір Касцюк для Надзежды Кадышавай. Некаторыя гавораць, што песня «Вінавата» — Кадышавай, а гэта ж народная песня. Я сам не ведаў, што песня «Конфетки-бананачки» гэта песня савецкая, а мелодыя напісана ў 1905 годзе. Пры песнях, якія мы выконваем як каверы, пішам хто аўтар — Кадышава ці Каралёў. Многія песні жывуць у нашым народзе, але цяжка прыпісаць да іх аўтара. Напрыклад, усе думаюць, што вядомая ўкраінская песня «Распрагайце хлопцы коней» народная песня, а гэта аўтарская песня — словы і музыка Івана Неграбецкага.

З маіх аўтарскіх песень людзям найбольш падабаюцца «Едуць гарадскія». «Песня пра маму» добра ўспрымаецца на вяселлях і яна найлепш падыходзіць да той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF