Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі ў жніўні 1999 года я ўпершыню пабывала ў манастыры, Алег Бембель ужо тры гады служыў паслушнікам. На жаль, тады не пашанцавала нам сустрэцца. У духу я абяцала вярнуцца ў гэтае месца ды адшукаць паэта-дысідэнта.

Філосаф, пісьменнік Алег Бембель — герой майго пакалення. Ён аўтар культавай кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», выдадзенай у Лондане ў 1985 годзе. Спачатку кніга кружыла па руках у лістках, перапісаных на машынцы. Яе змест — пра значэнне і месца беларускай мовы ў БССР. На старонках кнігі прагучаў голас творчай інтэлігенцыі і звычайных грамадзян, заклапочаных дыскрымінацыяй і зніканнем роднай мовы. У прынцыпе ўсе пра гэта ведалі, гаварылі на кухні, у давераным крузе. Аднак кніжнае выданне, да таго на варожым Захадзе, было ўспрынята як здрада і антысавецкая дзейнасць. Кніжка выклікала сапраўдны землятрус у савецкай Беларусі. Сам аўтар быў выкінуты з кампартыі, звольнены з Інстытута філасофіі Акадэміі навук БСРР ды прысуджаны на грамадскае небыццё. Пераслед і цкаванне доўжыліся гадамі ажно давялі да смяртэльнай хваробы.

— І я прыехаў паміраць у Жыровічы, — сёння, без жалю, успамінае манах Іаан. І пасля красамоўнай паўзы дадае: — Аднак Гасподзь захаваў мяне. Ужо трэці дзясятак ступаю па святой Жыровіцкай зямельцы. Знайшоў тут сэнс і месца для жыцця.

Манах Іаан гэта той жа філосаф, выпускнік кансерваторыі і пісьменнік-дысідэнт Алег Бембель, герой майго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF