Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Усе ў Высокае

Яўген ВАПА

Да добрага хутка прывыкаеш. Такія думкі натуральным чынам лезуць у галаву, калі ў апошнім часе прыйшлося мне перасякаць мяжу праз пагранічны пераход Полаўцы — Пяшчатка, што ў Чаромхаўскай гміне. Змадэрнізаваны ў апошніх гадах пераход на фоне іншых пагранпераходаў у Кузніцы ці Баброўніках здаецца вельмі ўтульным і спакойным. Зразумела, гэта толькі першыя ўражанні. Бо, як здаўна вядома, на мяжы нічога невядома, апрача аднаго, што ты там становішся пакорлівым і паслухмяным прасіцелем у адносінах да ўсіх службоўцаў, якіх сустракаеш на сваёй дарозе. Таму пры добрым шанцаванні можна абярнуць у два бакі з Гайнаўкі ў Высокае і назад праз тры-чатыры гадзіны, але і звычайна засесці ў чаканні і на дзесяць гадзін, бо, напрыклад, павесіўся інтэрнэт. А без адсочвання і быцця ў сеціве чалавеку проста зараз не прасунуцца праз мяжу. Таму час чакання можна сабе аблегчаць размовамі ўсіх з усімі. Аднак тыя, хто мае свабодны цэлы дзень, патрапіць так звесці гадзіны перасякання мяжы, што з вялікім праўдападабенствам можа табе здавацца, што ты проста паехаў наведаць сваіх знаёмых і, не занадта спяшаючыся, атрымаў яшчэ задавальненне ад зробленых пры нагодзе пакупак.

Але давайце па чарзе і без чэргаў. Самай вялікай пакуль перавагай перахода ў Полаўцах з’яўляецца адсутнасць аўтафураў. Аграмадныя грузавыя машыны і даўжэзныя іх чэргі — неад’емнае відовішча на ўсіх прапускных пунктах на ўсходняй мяжы Польшчы, Літвы і Украіны. А тут толькі легкавушкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF