Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Марозіва для асвяжэння

Міраслаў ГРЫКА

Добрая навіна: палякі ўсё больш любяць беларусаў. Гэта вынік нядаўняга апытання «Стаўленне да іншых народаў», праведзенага CBOS — Цэнтрам даследавання грамадскай думкі. Не вядома толькі, каго ўсё больш любяць палякі — беларусаў-падляшукоў, у значнай ступені паланізаваных, хаця культывуючых уласную мову і культуру, альбо тых, што з самой Беларусі, у большасці русіфікаваных, стэрылізаваных з нацыянальнай ідэнтычнасці антыбеларускай прапагандай рэжыму Лукашэнкі і палітычнай і культурнай інфільтрацыяй расейшчыны. Або ці любяць беларусаў «маладых», бывалых у свеце і адукаваных не горш, чым сучасныя палякі ці немцы, ці «старых», муміфікаваных склератычным наратывам усходніх сентыменталістаў да постаці прыдуркаватага кацапа ў лыкавых лапцях? Бо палякі наогул не ведаюць беларусаў. І гэта дрэнная вестка. Іх веды пра іх грунтуюцца на тэлевізійных стэрэатыпах, таблоіднай псеўдапубліцыстыцы альбо павярхоўных назіраннях у час выпадковых гасцяванняў землякоў у Беларусі. Слова «выпадак» тут істотнае. Знаёмства з Беларуссю для большасці палякаў выпадковае, таму непаслядоўнае і ненадзейнае. Крыўдна казаць, але нават польскія падручнікі па гісторыі згадваюць аб Беларусі ўсяго ў некалькіх сказах.

Відавочна, што для палякаў гісторыя Польшчы самая важная, а для беларусаў — гісторыя Беларусі. Толькі тое, што фармуе гістарычную свядомасць палякаў, здаецца быць занадта мегаламанскім. Такая «зручная» гісторыя, якую выкладаюць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF