Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Наша пакаленне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пашчасціла мне зусім нядаўна сустракацца з універсітэцкімі аднакурснікамі. Не часта выпадаюць такія спатканні, ад таго і прыемнасць убачыцца з людзьмі, якіх вельмі даўно не бачыў, успомніць юнацтва, студэнцкі час і розныя прыгоды. У такіх сустрэч асаблівы характар — заўсёды знойдзецца месца і сяброўскаму застоллю, і ўспамінам, і шматлікім жартам, але і суму таксама. На сустрэчу праз трыццаць гадоў сабралася амаль два дзясяткі чалавек. Магло б і больш, аднак...З 24 хлопцаў, якія вучыліся на нашым першым курсе, ажно дзевяці ўжо няма на гэтым свеце. Бальшыня з іх не дажылі нават да 45 гадоў. Сумная статыстыка. Страты нібы ў ваенны час. Сур’ёзныя хваробы, жыццёвыя нягоды, алкагольная залежнасць — усе гэтыя фактары моцна скарацілі жыццё нашых аднакурснікаў.

Кожнае пакаленне прыходзіць у гэты свет з новымі надзеямі, вялікімі планамі, а завяршае свой жыццёвы шлях непазбежным урэшце расчараваннем. Нашаму пакаленню ў значнай ступені пашанцавала — мы заспелі канец Савецкага Саюза, наша вучоба прыпала якраз на час гарбачоўскай перабудовы. Час быў цудоўны не толькі тым, што мы былі маладыя, здаровыя і наіўна аптымістычна настроеныя. Ён быў захапляльны тым, што выплывала гістарычная праўда, ішла плынь праўдзівай інфармацыі, адкрываліся сапраўдныя старонкі нацыянальнай мінуўшчыны. Хацелася жыць і тварыць новую гісторыю. Эпоха перамен не была лёгкай, але лагічна завяршылася абвяшчэннем суверэнітэту Беларусі. Пачатак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF