Ніва № 33 (3301), 18 жніўня 2019 г.

Падляшскія зубраняты ў «Зубронку» (ч.3)

Уршуля ШУБЗДА

З 25 ліпеня па 3 жніўня дзеці з Польшчы, якія вывучаюць беларускую мову, знаёміліся з культурай і традыцыямі Беларусі. У рамках летніка нашы вучні пабывалі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», а таксама наведалі Менск, Нясвіж, Мір, Залессе ды Мядзел. Апрача таго рассмакаваліся ў беларускай кухні, а таксама пасябравалі з аднагодкамі з Беларусі. На Падляшша прывезлі з сабою поўныя заплечнікі сувеніраў, цукерак ды ўсялякіх ласункаў. Ёсць што расказаць, многа здарылася, удзельнікі паездкі вярнуліся шчаслівымі, з новымі сяброўствамі, успамінамі і ўражаннямі. Яшчэ ў зваротным цягніку Гародня- Беласток абяцалі сабе, што ў Беларусь напэўна яшчэ не раз вернуцца.

Усе ўдзельнікі летніка вельмі стомленыя, але шчаслівыя вярнуліся дамоў. Гэта былі дзевяць дзён уражанняў, падарожжаў, прыгод і пачатку новых сяброўскіх сувязей. Вучні выкарысталі ўсе сто працэнтаў часу праведзенага ў Беларусі. Не было нуды ці ляноты, а таксама часу на бессэнсоўныя гульні ў тэлефоне.

Апошнім этапам летніка была экскурсія па замках Беларусі. Пабыўка ў замках у Нясвіжы і Міры выклікала настолькі большую цікавасць да беларускай гісторыі, што некаторыя абяцалі сабе больш дачытаць пра падзеі і славутыя беларускія роды.

— У гэтых мясцінах я была ўпершыню. Мяне ўразілі замкі, — сказала Вікторыя. — Пра Нясвіжскі замак недзе я чытала. І гэта было для мяне цудоўна, што я зараз тут. Мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF