Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.
У РагачахАляксандр ВЯРБІЦКІУ тэлебачанні пабачыў я, што ў Рагачах адбудзецца беларускі фэст — у аўторак. Звычайна такія фэсты ладзяцца па нядзелях... Але ж прыпомнілася мне, што ў аўторак, 23 ліпеня, маецца свята Антонія. Мой пакойны дзед абураўся калісь, што ў Нарве няма парадачнага свята, як у іншых прыходах, толькі там адзначаецца менавіта Антонія. Калі б адзначалі там Юрыя, Пятра, Ілью ці Прачыстую, то было б прэстыжна, а Антоній гэта не тое... Рашыў я тады паехаць у Рагачы, у якіх ужо даўнавата не быў, і дзе адзначаецца царкоўнае свята Антонія, і заадно пабачыць анансаваны беларускі фэст. Сеў у цягнік і паехаў. З Беластока ў Чаромху, а далей „Чарамшаком” Мазавецкіх чыгунак да прыпынку Баравікі. Прыпынак той першы за Чаромхай, цягнік жа шпарыць аж у Варшаву. Пасажырскага народу крыху ў той цягнік назбіралася і стала чарга да правадніка за білетамі. Шмат яшчэ мне аставалася чакаць у той чарзе, калі цягнік спыніўся на прыпынку Баравікі. Такім чынам праехаў я гэты адрэзак падарожжа зайцам... На прыпынку Баравікі быў я каля двух гадоў таму і тады была там зроблена падсыпка пад перон у новым месцы — бліжэй дарогі менавіта ў Рагачы. Спадзяваўся я тады, што ўжо той прыпынак будзе выглядаць інакш, да таго ж у новым месцы. Аднак цягам двух гадоў нічога там не змянілася — краявід быццам стабілізаваўся, цягнік спыніўся пры старым пероне, бліжэй Баравікоў. І так шпару я праз сасновы лес, што вырас на месцы поля цягам апошняга (...) |