Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

У Ляўкове жыў багаты памешчык

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Варта ведаць, што ў XVI стагоддзі ў Ляўкове быў памешчыцкі двор абарончага характару. Ён знаходзіўся на ўзгорку, на правым берагу дзікай пушчанскай ракі Нараўкі. Навокал акружалі яго багна. Адсюль адкрываўся вялікі прастор лугоў ад вёскі да Белавежскай пушчы. Двор быў абгароджаны вялікім густым частаколам. Цераз балоты з паўночна-ўсходняга боку вяла адна-адзіная вузкая дарожка і на яе гразкім месцы быў масток. У вёсцы пражывала 35 сялянскіх сем’яў.

Князь Ян Масальскі ў XVII стагоддзі фальваркі Ляўкова і Луку даў у арэнду Казіміру Хлусевічу. Дворскі ансамбль састаўлялі тры часткі: жылы будынак з вокнамі на раку ды дзве гаспадарчыя часткі. У галоўным абжытым будынку былі два вялікія пакоі, бакавы пакой, у якім была спальня, ды каморка-кладоўка, кухня. Побач галоўнага будынка знаходзіліся будынкі для ксяндза і дворскай службы. У яшчэ іншых будынках перахоўвалі харчовыя прадукты, дровы на апал.

Гаспадарчая частка была за частаколам-плотам. Там былі дзве стайні, адрына, пякарня, кароўнік, два свірны і вазоўня. Бліжэй ракі знаходзілася стайня для валоў, піваварня і сладоўня. Над даволі глыбокай у гэтым месцы ракою (у ёй была чыстая вада) стаяла лазня з памостам. Побач лазні ў глыбокай яме з вадой трымалі злоўленую рыбу.

Непадалёк ад дворскіх будынкаў пры высокім драўляным мосце на Баброўцы (яна правы прыток Нараўкі) пабудавалі вадзяны млын з вялікім колам ды фолюш. Тут быў глыбокі стаў, вакол (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF