Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Рэканструкцыя бітвы 1812 года ля Міра

Пятро ЖЭБРАК

Ля сцен Мірскага замка, помніка Сярэднявечча, 13 і 14 ліпеня 2019 года ў чарговы раз прайшлі мерапрыемствы праграмы жывой гісторыі Міра. На гэты раз — III Ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812». Ладзіўся ён Гродзенскім аблвыканкамам і Карэліцкім райвыканкамам пры непасрэдным удзеле ваенна-гістарычных клубаў Беларусі на працягу двух выхадных дзён 13 і 14 ліпеня. Працавалі тэматычныя пляцоўкі Ваенна-патрыятычнага цэнтра «Казачы Спас» і Праваслаўнага брацтва Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння.

І калі ў першы дзень ваенна-гістарычнага фестывалю гледачоў радавалі не толькі канцэрт калектыву казацкай песні і танца «Маме падабаецца», рэканструкцыя «Бою за замак», гандлёвыя рады, але і нават паўстала сама атмасфера таго часу ў раскватараваным у Мірскім парку і за яго межамі Белым лагеры.

У другі дзень дажджлівае надвор’е не спалохала рэканструктараў, якія прадстаўлялі воінаў рускай і напалеонаўскай армій, а таксама шматлікіх гледачоў і ўдала была праведзена рэканструкцыя «Бітвы пад Міром».

У рамках ваенна-гістарычнага фестывалю «Мір 1812» прайшлі II Міжнародныя спаборніцтвы па валоданні шашкай (шабляй) «Мірскія Шэрміцыі-2019».

І хоць, усё так ці інакш у Міры ў гэтыя дні нагадвала аб падзеях 1812 года, дарэчы было і паказальнае выступленне шатландскіх воінаў, своеасаблівы тэатр шатландскай пяхоты. Бо рыцарскія турніры ў дворыку Мірскага замка заўжды дапамагаюць узнавіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF