Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Дружная сям’я

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Аленай СЯЧКО, мастацкім кіраўніком і дырыжорам Заслужанага любіцельскага калектыву Рэспублікі Беларусь — Аркестра народных інструментаў Лідскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа.

— Скажыце крышку пра Ваш ансамбль; бачу ў ім вельмі маладых людзей, адкуль іх набіраеце?

— Кірую я калектывам болей дзесяці гадоў. Дарэчы, нашаму калектыву сёлета спаўняецца сорак пяць гадоў; калектыў быў створаны з моманту існавання вучэбнай установы. У нашым калектыве ў прынцыпе навучэнцы і настаўнікі нашага Лідскага музыкальнага каледжа. Мы выступаем у многіх краінах, удзельнічаем у розных міжнародных конкурсах. Вось, для прыкладу, літаральна тыдзень назад мы ўдзельнічалі ў міжнародным конкурсе аркестравых калектываў у Санкт-Пецярбургу, дзе атрымалі першае месца, сталі лаўрэатамі першай прэміі сярод усіх удзельнікаў.

— Віншую.

— Дзякую. У ліку гэтых аркестраў былі не толькі аркестры народныя, былі сімфанічныя, былі духавыя і іншыя. Былі прадстаўнікі розных краін — Ізраіля, Расіі, Украіны і г.д. І сюды нас запрасілі даўно, ужо ў сакавіку. У Падляшскай актаве культур мы прымаем удзел упершыню. І, дарэчы, у Польшчы мы ўпершыню, хаця з’ездзілі мы ўжо палову Еўропы. Мы былі ў Італіі некалькі разоў, былі ў Охрыдзе ў Македоніі, у Будапешце, былі ў Албаніі, у Бельгіі. У Францыі шматразова прымалі ўдзел у студэнцкім фестывалі ў горадзе Бельфур. [Вікіпедыя: „Штогод у Бельфуры праводзіцца міжнародны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF