Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Чакала хата ў Тапарках

Міра ЛУКША

Тапаркі — вёска ў Падляшскім ваяводстве, у Гайнаўскім павеце, у Кляшчэлеўскай гміне. Праваслаўныя жыхары належаць да парафіі святога Дзмітрыя ў Саках. Жыхароў 111 чалавек.

Якія ж былі маляўнічыя калісьці Тапаркі, абсеяны збожжам размаітым, — пішуць яшчэ на розных сайтах пра вёску. Далей яны маляўнічыя, абсеяны збожжам, пад старадаўнімі дрэвамі. І сёння Тапаркі не здаюцца. Тут даўно зрабілі стаўку на гадоўлю кароў і яшчэ цяпер раніцай і перад вечарам гаспадары гоняць іх табунамі праз вёску. Гаспадаркі ў сямідзясятых і васьмідзясятых гадах мадэрнізаваліся тут хуткімі тэмпамі дзеля аблягчэння працы пры гадоўлі кароў і вытворчасці малака. Сяляне куплялі даільныя апараты і тэхніку для механізаванай уборкі сена. Яшчэ і ў дзевяностых гадах збожжа ў Тапарках касілі перш за ўсё касілкамі і вязалі яго ў снапы традыцыйнымі перавясламі — пісаў Алік Мароз, які парадніўся з Тапаркамі — згэтуль яго жонка. І сёння на ўспамін таго гарачага жніўнага часу арганізуюцца дажынкі, калі на заканчэнне жніва ставілі «кветку-перапяліцу», з апошняй жмені каласоў, аздобленую палявымі і агароднымі кветкамі, гронкамі спелай арабіны, з хлебам ды соллю — «для зайчыка». Самы смачны быў той хлябок, які прыносілі малым дзеткам, пачаставацца — і яны будуць расці здорава, як тая збажына ў полі. На імпрэзу прыходзяць усе прыхаджане, госці і ўсе, хто могуць сюды прыбыць, таксама новыя жыхары вёскі, якія тут купілі і адрамантавалі хаткі. На полі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF