Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

«Ператоча-2019»

Аляксей МАРОЗ

У час ХVІІ Міжнароднага фестывалю Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча-2019», які 26 і 27 ліпеня ў Белавежы арганізаваў Фонд «Царкоўная музыка» з Гайнаўкі, у супрацоўніцтве з Белавежскім асяродкам культуры і Лясным тэхнікумам у Белавежы, калектывы прэзентавалі беларускі, польскі, яўрэйскі, цыганскі, літоўскі, расійскі і ўкраінскі рэпертуар.

— У час фестывалю «Ператоча» прэзентуем культуру нацыянальнасцей, якія жылі ў рэгіёне Белавежскай пушчы. У галоўным жылі тут беларусы і ў час «Ператоча» заўсёды многа месца адводзім беларускай культуры. Сёлетнія ўдзельнікі фестывалю прэзентуюць беларускую, польскую, яўрэйскую, цыганскую, літоўскую, расійскую і ўкраінскую культуры. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаем штораз новыя калектывы, — сказаў старшыня Фонду «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы Мікола Бушко.

ХVІІ Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча-2019» адкрылі Мікола Бушко і старшыня Рады Белавежскай гміны Уладзімір Валкавыцкі. Ганаровы патранат над фестывалем ажыццяўляў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі. Сёлетняму фестывалю паспрыяла цёплае надвор’е, дзякуючы чаму сабралася многа публікі. Раней удзельнікі «Ператоча» на адмысловых конных вазах ездзілі па Белавежы са спевам і музыкай і такім чынам запрашалі жыхароў на канцэрты. Так было і на другі дзень мерапрыемства. Журналіст Радыё Рацыя Радаслаў Дамброўскі ўдала вёў «Ператоча» на польскай і беларускай мовах, якімі карыстаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF