Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Выклікі самаўрадавай рэформы

Яўген ВАПА

Калі тыдзень назад пісаў я пра камунікацыйныя клопаты і шанцы на дафінансаванне пасажырскага транспарту з бюджэту дзяржавы, то аказалася, што самаўрады маюць тэрмін на падачу прапанаваных аўтобусных маршрутаў толькі цягам гэтага месяца. Значыць, ужо ў верасні даведаемся хто атрымаў падтрымку і ці ў ліку ахвотных атрымаць яе будуць самаўрады з нашых выключаных у камунікацыйным плане гмін і паветаў. Менавіта гэта нашы войты, бургамістры, старасты і маршалкі са сваімі радамі з’яўляюцца зараз нашымі прадстаўнікамі, якія рэалізуюць свае планы і нашы грамадзянскія патрэбы. Рэальнасць, аднак, вельмі часта прыносіць расчараванне.

Пішу пра ролю самаўрадаўцаў невыпадкова, бо ў гэтым годзе прыпадае дваццатая гадавіна ўвядзення з 1 студзеня 1999 года адміністрацыйна-палітычнай рэформы ў Польшчы. Рэформа ўвяла трохступенную сістэму адміністрацыйнага дзялення краіны, ствараючы паветы, якія разам з гмінамі і самаўрадавымі ваяводствамі стварылі новую грамадска-палітычную рэчаіснасць краіны. Узнікла шаснаццаць урадава-самаўрадавых ваяводстваў і трыста пятнаццаць паветаў. Адначасна паменшылася колькасць ваяводстваў з сарака дзевяці да шаснаццаці. Здавалася б, што такая круглая дата і тыя два дзясяткі гадоў з’яўляюцца добрай нагодай для дыскусіі палітыкаў пра поспехі і паразы такой мадэлі самаўрадавага жыцця. Ад самога пачатку найбольш спрэчным было аднаўленне паветаў — звяна, якое стала чарговым месцам працы перш за ўсё для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF