Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Як Чапаеў

Віктар САЗОНАЎ

— Васілій Іванавіч, — пытае Пецька ў Чапаева, — а ты дывізіяй камандаваць змог бы?

— Магу, — адказвае ў задуменні Чапаеў. — І арміяй магу, і цэлым фронтам.

— А інтэрнацыянальнымі войскамі сусветнага пралетарыяту? — крычыць у захапленні Пецька.

— Не, Пецька, не магу. Моў я іхных не ведаю, — сціпла і з жалем тлумачыць Чапаеў.

Гэта дыялог з фільма пра Чапаева. Яшчэ раз давялося паглядзець гэтае старое слаўнае кіно. Я проста моцна захварэў, і дакторка ўлажыла мяне ў ложак. Сказала, каб ляжаў як немаўля, толькі замест соскі ў вуснах трымаў тэрмометр пад пахай. Добрая дакторка. Але зараз не пра яе.

Паўстала чарговы раз пытанне, што рабіць ляжачаму хвораму, каб крыху развеяць думкі пра нязручнасць свайго становішча і прытупіць непрыемныя адчуванні ад самой хваробы і яе лячэння. Яшчэ з папярэдняга падобнага досведу я ведаў, што сярод рознага тыпу дапаможнікаў, як адцягнуць увагу ад свайго гаротнага стану, важнае месца займае тэлевізар. І зноў жа з папярэдняга вопыту не забыўся, што асабіста для мяне гэта яшчэ адна пакута ў дадатак да хваробы, бо беларускае тэлебачанне нішчыла маю нервовую сістэму мацней чым алкаголь. Праўда, значна больш чым той алкаголь і дапамагала адвесці думкі ад хваробы. Таму вырашыў рызыкнуць яшчэ разок і прысвяціць прагляду прапанаваных нашаму народу тэлеканалаў цэлы дзянёк без адрыву ад блакітнага экрана.

Але нечакана для сябе прысвяціў я гэтаму занятку крыху больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF