Ніва № 32 (3300), 11 жніўня 2019 г.

Падляшскія зубраняты ў «Зубронку» (2)

Уршуля ШУБЗДА

Калі сонца само пачало перабівацца праз высокія сосны, нашы дзеці ўжо рыхтаваліся да ранішняй зарадкі. Пазней кароткая размова ў крузе пра планы і задачы на цэлы дзень, а гэты канчаўся а гадзіне 21 сустрэчай пры вогнішчы. Святло ў пакойчыках вучняў гарэла часта нават і да трэцяй гадзіны ночы — гэта хлопцы з Бельска працягвалі зацятыя гульні ў Кэнта, другія карысталіся інтэрнэтам, да якога доступ быў магчымы толькі вечарамі, а яшчэ іншыя заходзілі ў пакойчыкі дзяўчат. Нават калі на пачатку чуліся нараканні, што ў «Зубронку» строгі рэжым дня, пазней было відаць, што дзеці папрывыкалі, а нават такі рытм добра на іх уздзейнічае. Дзеці падобныя на акумулятары. Калі яны ў адзіноце, яны хутка „падаюць” і маюць патрэбу ў доўгай рэгенерацыі. Аднак, калі яны знаходзяцца ў „звязку”, яны працуюць доўга без бачных прыкмет разраду і нават невялікі перапынак можа эфектыўна зарадзіць іх для далейшых кіламетраў вандроўкі.

Жывыя месцы людзей з падручнікаў

Паколькі часам урокі беларускай мовы асацыююцца нам з занудлівымі заняткамі і расказамі аб даўняй гісторыі, або аб класіках беларускай літаратуры, то вучні ў „Зубронку” паспрабавалі альтэрнатыўнай формы навучання — ездзілі па слядах самых выдатных творцаў беларускай літаратуры і культуры. Літаратуразнаўчыя экскурсіі спалучалі прыемнае з карысным. Дзякуючы таму вучні прайшлі экспрэс-паўтор па літаратуры і гісторыі, дабраўшыся аўтобусам да месцаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF