Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

ХІІ Падляшская актава культур

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 24-28 ліпеня адбыўся на Беласточчыне ХІІ выпуск Падляшскай актавы культур. У мерапрыемстве, якое завітала ў больш чым трыццаць мясцовасцей ваяводства, удзельнічалі дзясяткі выканаўчых калектываў, соткі артыстаў і тысячы гледачоў. Мастакоў прымалі мясцовасці раскіданыя па ўсім ваяводстве, м.інш. Белавежа, Монькі, Замбраў, Гайнаўка, Каліноўка-Касцельная, Орля, Пянтніца, Заблудаў, Бельск-Падляшскі, Гарадок, Чыжаў, Чорная-Беластоцкая, Крыпна, Кляшчэлі, Нараўка, Новінка, Саколе, Сухаволя, Сувалкі, Шапятова, Ганёндз, Граева, Гадышэва, Забелле, Карыцін, Пагарэлкі, Пуньск, Райград, Сямятычы, Сычы, Шчучын, Васількаў і Беласток. У мерапрыемстве ўдзельнічалі выканаўцы з розных краін Еўропы і Ізраіля. Актава абазначае восем суб’ектаў, а гэтымі суб’ектамі, па задуме арганізатара мерапрыемства — Ваяводскага асяродка анімацыі культуры, мелі быць тыя культуры, якія былі прысутны цягам стагоддзяў на нашай тэрыторыі. У іх ліку былі і прадстаўнікі беларускай культуры: дзіцячы вакальна-танцавальны калектыў «Падляшскі вянок» з Беластока, ансамбль народнай музыкі «Купалінка» з Мінска ды аркестр народных інструментаў з Ліды, што на Гродзеншчыне.

«Падляшскі вянок» паказаў м.інш. танец падыспан, вакальна-танцавальную кампазіцыю «Слуцкія ткачыхі» ды станцаваў «Лявоніху». Выдатна выступілі нашы наймалодшыя артысты, з задорам выканалі яны ўсе пункты сваёй праграмы, за што і былі ўзнагароджаны публікай багатымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF