Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Служыў адным і другім

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Янам ГАВОРКАМ, пенсіянерам з Кашалёў, 1931 года нараджэння.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Толькі з расказаў, бо я і бацьку ледзь памятаю. Аб дзядах расказваў мне мой бацька Астап, 1877 года нараджэння. Дзядоў з боку мамы не памятаю.

Калі майму бацьку было тры гады, яго сястры дзесяць, а старэйшаму брату шаснаццаць гадоў, іхнія бацькі — мае дзяды — паўміралі. І яны асталіся самі. Бацьку даглядалі ягоныя сястра і брат Фадзей. У Кашалях тады была школа і яны крыху, цягам двух гадоў, у яе хадзілі. Было чатыры гектары зямлі, конь. І той Фадзей вазіў арлянскіх жыдоў у Белавежу, Гайнаўку, Кляшчэлі гандляваць. І так жылі. І ніхто не даваў 500+.

Бацька яшчэ пры цары, калі яму было трынаццаць гадоў, пайшоў у Шарні за парабка, усё рабіў з гаспадаром, нейкім Сідарам. І то ўжо было добра, бо было што есці; было яму добра.

Калі бацьку было 19 гадоў, царскія чыноўнікі пабачылі, што ён здаровы і стройны мужчына, і прызвалі яго ў войска, на тры гады ў артылерыю.

Вярнуўся ў Кашалі, а тут у сябе нічога не асталося, нават хаты. Была тут жанчына на восем гадоў старэйшая, незамужняя, і ажаніўся з ёю. Мела яна сваю хату і шэсць гектараў зямлі. Але акурат пачалася Першая сусветная вайна. Бацьку адразу прызвалі ў армію, а жонка паехала ў бежанства. Так тады жылі людзі.

Чатыры гады бацька ваяваў за цара, спярша з немцамі. Было так, што сустракаліся з немцамі і абменьваліся: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF