Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

«Перапяліца» стала ў Тапорках традыцыяй

Аляксей МАРОЗ

У нядзелю, 21 ліпеня, каля святліцы ў Тапорках сабраліся жыхары вёскі, пяць вакальных калектываў і многа публікі, у тым ліку з Кляшчэлеўскай, Арлянскай і суседніх гмін, каб паглядзець абраднае мерапрыемства «Перапяліца», якое ў вёсцы ладзіцца ўжо чацвёрты год запар. Арганізатарамі жніўнага абраду былі Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях, солтыс Тапорак Вяслава Бакун і жыхары вёскі.

Сёлета мерапрыемства «Перапяліца» арганізавалася ў рамках праекта «Залаты каласок, залатая саломка» рэалізаванага Гарадскім асяродкам культуры ў Кляшчэлях. Некалькі дзён раней у Тапорках былі арганізаваны два майстар-класы па выпечцы хлеба традыцыйным спосабам, якім пазней пачаставалі ўдзельнікаў мерапрыемства. З-пад святліцы шматлюдны жніўны карагод пайшоў на палетак даспелага жыта за вёскай. Спераду ішлі жыхары Тапорак, у тым ліку Рыгор Бобік з касой, солтыс Вяслава Бакун і Віталь Соха, якія на полі кіравалі жніўнымі работамі. За імі з сярпамі ў руках крочылі жанчыны з народнага фальклорнага этнаграфічнага калектыву «Хатовічы» з Хатыніч, што на Палессі, і маладыя ўдзельнікі Студыі фальклору «Жэмэрва» са Студзіводаў з музычным кіраўніком Аннай Фіёнік і са старшынёй Аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафеем Фіёнікам. Іх і іншыя калектывы запрасіла ў Тапоркі дырэктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях Малгажата Клімовіч. У карагодзе ішлі члены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF