Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

ХХ раз — пасяброўску і з гурмой палітыкаў

Міра ЛУКША

Ужо дваццаты раз сабралася ў Гарадку на паляне ў Кнышынскай пушчы «Сяброўская бяседа». У Гарадку — не ў «Грудэку», як велічалі гэты старажытны беларускі горад некаторыя калектывы. «Сяброўская бяседа» — адно з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных культурным дасягненням рэгіёна і народнаму мастацтву з акцэнтам на культуру беларускай меншасці. Мерапрыемства мае характар канцэрта ў спалучэнні з супольнай забавай, у якой прымаюць удзел выканаўцы і гледачы. Спасылаецца яно на традыцыйную, укаранелую ў славянскай культуры дружалюбную сустрэчу, на якой не можа не хапіць музыкі, спеваў і танцаў. Праект прадстаўляе народную культуру ў шырокім дыяпазоне, таксама — дзякуючы ўдзелу каманд з Польшчы і Беларусі і прадстаўнікоў культур нацыянальных меншасцей, якія пражываюць на Падляшшы, дае магчымасць прадэманстраваць багацце культуры прыгранічных тэрыторый і садзейнічаць прыродна-турыстычным каштоўнасцям Падляшша. Удзел у мерапрыемстве дзіцячых, маладзёжных і дарослых калектываў паказвае багацце рэпертуару, а розныя віды музыкі і спеваў даюць магчымасць добра пагуляць разам — запрашалі на імпрэзу медыі. — Апрача забавы сустрэча дазваляе маладым людзям даведацца пра багацце айчыннага фальклору і тутэйшых беларускіх традыцый, неабходных для вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці, а ўсёй грамадзе пазнаёміцца з супольнымі каранямі, вярнуцца да традыцыі і разумець неабходнасць яе вырошчвання для будучых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF