Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Спачатку я палічыла яе апантанай, бязвольнай багамолкай. Яе вобраз застраг у галаве і не даваў доўга заснуць. У ім хавалася дзіўная загадка і нешта яшчэ больш. Слова «любоў» тут пранікала па за абрысы свайго значэння і сэнсу. Яно хвалявала і адначасова натхняла, узбуджала сардэчны закалот. Мова пра старэчу-манашку з дзіцячым воблікам. У час багаслужбаў яна ўвесь час хадзіла па саборы і цалавала іконы. За кожным разам, нават калі яна цалавала адну ікону ўжо дваццаты раз, яе паморшчаны твар маладзеў і зіхацеў удзячнасцю. Гэта ўсё наклікала жывы крэатыў. За прыкладам старэчы цягнулі іншыя паломнікі. Старыя, малыя, маладыя — усе набожна цалавалі іконы, якія раней здаваліся непрыкметнымі. Ніхто не звяртаў увагі на мікробы, часцінкі ДНК. Наадварот, здавалася ў іх сумесі праяўляўся абярэг ад усякага зла і спакушэнняў свету. Пры нагодзе мацавалася любоў да людзей, грамадская сувязь...

У той жа час, калі я пабывала ў манастыры, мой рэдакцыйны сябра запісаў на камеру гасціну на беларускім Палессі. Прыём рыхтавала ўся вёска. Людзі прыносілі яду, дапамагалі гатаваць і пячы, разам будавалі настрой бяседы. Пасля, у час застолля, гаспадыня прыгожа дзякавала грамадзе. Яна падыходзіла да кожнага паасобку, абдымала і без лішніх слоў цалавала. У гэтым жэсце было сказана ўсё, ажно дрыжыкі бегалі па спіне...

* * *

Глыбокія і сардэчныя ўражанні наклікаў Акафіст да Жыровіцкай Божай Маці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF