Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Даеду ці не даеду?

Яўген ВАПА

З успамінамі з «Басовішча» ў галаве з’ехаў я адразу ў сваю зону шчаслівасці, значыць, у бацькоўскі дом. Зразумела, каб не дапамога сябры ў падвозе пад хату на ягонай машыне, то справа выглядала б значна горш. Цяпер даехаць з Беластока ў прыпушчанскія вёскі не так і лёгка, а па-людску — проста катастрофа. Таму, пераступіўшы парог роднага дома, мой бацька адразу паставіў мне пытанне: «А ты знаеш як і на чым вернешся назад у Беласток?» На шчасце я супакоіў яго адказам, што ўсё ўжо вырашана з маім сябрам. Паспакайнелы бацька толькі тады пачаў мяне распытваць пра тое, што ў мяне чуваць.

Дарэчы, здавалася б, што ў больш цывілізацыйным напрамку, такім як пагранічны пераход у Баброўніках, заімчуся хутка на аўтобусе, але нядаўні артыкул Аляксандра Вярбіцкага на старонках нашага тыднёвіка паказаў абсалютную безнадзейнасць і на гэтым дарожным вектары. Проста — цывілізацыйнае выключэнне, а ў ім і тое камунікацыйнае, гэта хлеб наш надзённы. Таму чакаю, ці абяцаная ад жніўня ўрадавая праграма дафінансавання лакальных аўтобусных маршрутаў знойдзе сваё месца і ў нашых паветах. У 2019 годзе ўрад прызначыць на гэту мэту яшчэ 200 мільёнаў злотых, а ў 2020 годзе мае ўжо быць гэта сума 800 мільёнаў злотых. Такая штогадовая велічыня дафінансавання запланаваная ў бюджэце дзяржавы да 2028 года, — праінфармаваў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык. Паводле даных Галоўнай статыстычнай управы звыш трох мільёнаў дарослых палякаў штодзень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF